#сайт#site#інтернет-сайт

САЙТ (site), электронная публікацыя ў сусветнай інфарм. прасторы WWW (ці Web, скар. ад англ. World Wide Web — сусветная павуціна), даступная карыстальнікам Інтэрнета. Уяўляе сабой сукупнасць тэматычна звязаных Web-старонак, якія адносяцца да аднаго аўтара, праблемы, установы, прадпрыемства ці інш. Бывае любога памеру і зместу (тэкст, графіка, анімацыя, гук, відэа і інш). Размяшчаецца на вузлавым камп’ютэры з пастаянна дзеючай праграмай Web-сервер. Падрыхтоўка С. для распаўсюджвання ў Інтэрнеце ажыццяўляецца па спец. Web-тэхналогіі з выкарыстаннем мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў. Доступ да С. выконваецца па канкрэтным адрасе; пошук, прагляд, навігацыя па спасылках і раздрукаванне С. адбываюцца з дапамогай спец. праграм. [А. І. Боскіна, А. В. Нікіфараў]

● Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996—2004. — Т. 14, с. 83.

 

 

• abbreviation • advertisement • agriculture • air • architecture • art • astronomy • biography • byelorussia/belarus (brest, gomel, grodno, minsk, mogilev, vitebsk) • city • company • computer • cosmos • culture • doc • economics • encyclopædia • faq • fashion • fauna • film/~company • flora • geography (africa, america, asia, australia, europe, the antarctic continent) • geology • grand duchy of lithuania • health resort/beach • history/~of war • industry • information • mass media (the press, radio, television, internet) • medicine • music • literature • military • myth • news • people • quest • religion • revolution • site • sport • science • star • the great patriotic war • the lives of great men • theatre • techniques • term • terra • the russian federation/russia (moscow, saint petersburg) • ussr • weather • wiki • word • world •