Белавежскія пагадненні 1991

БЕЛАВЕ́ЖСКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ 1991. Падпісаны кіраўнікамі Беларусі (С. Шушкевіч і В. Кебіч), Расіі (Б. Ельцын і Г. Бурбуліс), Украіны (Л. Краўчук і В. Фокін) 8.12.1991 у бел. урадавай рэзідэнцыі каля б. хутара Віскулі Пружанскага р-на ў Белавежскай пушчы. Ад імя дзяржаў — заснавальніц СССР яны канстатавалі, што СССР як суб’ект міжнар. права і геапаліт. рэальнасць спыняе існаванне, і падпісалі Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) у складзе Рэспублікі Беларусь, РСФСР і Украіны. СНД абвяшчалася адкрытай для далучэння інш. дзяржаў. Былі прыняты заявы кіраўнікоў 3 краін аб імкненні СНД праводзіць курс на ўмацаванне міжнар. міру і бяспекі, пра гарантыі выканання міжнар. абавязацельстваў па дагаворах і пагадненнях б. СССР, забеспячэння адзінага кантролю за ядзернай зброяй і яе нераспаўсюджаннем, пра каардынацыю эканам. палітыкі. Вярх. Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД 10.12.1991. [Я. Р. Гарэлік]

● Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996—2004. — т. 2, с. 381, а. 1.


no photo available
У час падпісання Белавежскіх пагадненняў 1991.

abbreviation • agriculture • air • architecture • art • belarus • biography • byelorussia (brest, gomel, grodno, minsk, mogilev, vitebsk) • city • company • cosmos • culture • economics • encyclopædia • faq • fashion • fauna • film • film company • flora • geography (africa, america, asia, australia, europe, the antarctic continent) • geology • grand duchy of lithuania • history (history of war) • industry • information • mass media (the press, radio, television, internet) • medicine • music • literature • military • myth • news • quest • religion • revolution • russia • site • sport • science • star • the great patriotic war • theatre • techniques • term • terra • the russian federation (moscow, saint petersburg) • ussr • word • world