Мюнхенскае пагадненне 1938 па Чэхаславакіі

МЮ́НХЕНСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1938 па Чэхаславакіі. Заключана 29 вер., падпісана 30 вер. ў г. Мюнхен (Германія) на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў фаш. Германіі (А. Гітлер) і Італіі (Б. Мусаліні), Вялікабрытаніі (Н. Чэмберлен), Францыі (Э. Даладзье). Было вынікам прэтэнзій Германіі на Судэцкую вобл. Чэхаславакіі (яе ўрад не быў запрошаны на канферэнцыю), населеную пераважна немцамі, і палітыкі «прымірэння» з Германіяй Вялікабрытаніі і Францыі перад 2-й сусв. вайной. Пасля аншлюсу Аўстрыі (сак. 1938) урад Гітлера пачаў рыхтаваць захоп Чэхаславакіі. Ён падштурхнуў сваіх прыхільнікаў генлейнаўцаў (судэтанямецкую партыю, лідэры К. Генлейн і інш.) высунуць патрабаванні поўнай аўтаноміі Судэцкай вобл. і правядзення там плебісцыту па яе самавызначэнні. Гэта абвастрыла адносіны судэцкіх немцаў з урадам Чэхаславакіі (Судэцкі крызіс). У сярэдзіне мая пачалося перамяшчэнне герм. войск да мяжы з Чэхаславакіяй. Урад апошняй 20 мая абвясціў частковую мабілізацыю. Зах. саюзнікі Чэхаславакіі Вялікабрытанія і Францыя, імкнучыся ўрэгуляваць свае адносіны з Германіяй, настойвалі на прыняцці патрабаванняў генлейнаўцаў. Пасля некалькіх дыпламат. місій, у т. л. сустрэч Чэмберлена з Гітлерам 15 і 22 вер., і па просьбе Мусаліні Гітлер пагадзіўся абмеркаваць чэхаславацкае пытанне на канферэнцыі ў Мюнхене. Паводле М. п. Чэхаславакія пад націскам Вялікабрытаніі і Францыі на працягу 10 дзён (1—10 кастр.) мусіла перадаць Германіі Судэцкую вобл. з усімі наяўнымі там збудаваннямі (каля 1/4 насельніцтва, амаль 1/5 тэрыторыі, палавіна цяжкай прам-сці, значныя ваен. ўмацаванні). М. п. наблізіла акупацыю герм. войскамі ўсёй Чэхаславакіі (сак. 1939) і развязванне 2-й сусв. вайны Германіяй. 30 вер. падпісана таксама англа-германская дэкларацыя 1938 аб ненападзенні. Пасля вайны Судэцкая вобл. вернута Чэхаславакіі. Канчаткова юрыд. нязначнасць М. п. замацавана паводле дагавора паміж Чэхаславакіяй і ФРГ ад 11.12.1973. [У. Я. Калаткоў]

Літ: Документы по истории мюнхенского сговора, 1937—1939. М., 1979; Мюнхен — преддверие войны: (Ист. очерки). М., 1988; Борисов А. Ю. Мюнхенская трагедия: (Размышления спустя полвека). М., 1988; Тейлор Т. На пути к Мюнхену: Пер. с англ. // От Мюнхена до Токийского залива: Взгляд с Запада на трагич. страницы истории второй мировой войны. М., 1992; Ширер У. Капитуляция в Мюнхене: Пер. с англ. // Там жа.

● Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996—2004. — т. 11, с. 61.


no photo available
no photo available

• abbreviation • advertisement • agriculture • air • architecture • art • belarus • biography • byelorussia (brest, gomel, grodno, minsk, mogilev, vitebsk) • city • company • cosmos • culture • doc • economics • encyclopædia • faq • fashion • fauna • film • film company • flora • geography (africa, america, asia, australia, europe, the antarctic continent) • geology • grand duchy of lithuania • history (history of war) • industry • information • mass media (the press, radio, television, internet) • medicine • music • literature • military • myth • news • quest • religion • revolution • russia • site • sport • science • star • the great patriotic war • theatre • techniques • term • terra • the russian federation (moscow, saint petersburg) • ussr • weather • word • world •